Прэм’ер-міністр Славакіі Фіцо наведае Украіну
- 17.09.2026, 22:02
Візіт адбудзецца 18 верасня.
Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо паведаміў, што ў пятніцу, 18 верасня, наведае Украіну. Відэазапіс выступу апублікаваны ў Facebook на старонцы палітыка.
Ён выступіў у горадзе Прэшаве на ўсходзе Славакіі, недалёка ад украінскай мяжы.
«Спадзяюся, што заўтра ноччу, калі я буду вяртацца з Украіны, я не буду так скептычна настроены, як цяпер», — сказаў прэм’ер.
Паводле яго слоў, візіт працягнецца некалькі гадзін, і на радзіму ён вернецца ў ноч на суботу.