BE RU EN

Польшча падняла знішчальнікі з-за атакі РФ на Украіну

  • 18.09.2026, 10:34

Аэрапорты Жэшува і Любліна прыпынілі працу.

Уранку 18 верасня польскія вайскоўцы паднялі ў неба знішчальнікі на фоне чарговай масіраванай атакі Расіі на Украіну. У сувязі з вылетам ваеннай авіяцыі аэрапорты Любліна і Жэшува часова прыпынілі працу, паведамляе Польскае агенцтва паветранай навігацыі.

Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл Польшчы паведаміла пра пачатак аперацый ваеннай авіяцыі ў паветранай прасторы Польшчы ў сувязі з расійскімі ўдарамі па Украіне.

Наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай выведкі таксама пераведзены ў стан гатоўнасці. У камандаванні падкрэслілі, што меры маюць прэвентыўны характар і накіраваныя на абарону паветранай прасторы Польшчы, у тым ліку ў раёнах паблізу зон баявых дзеянняў.

Польскае агенцтва паветранай навігацыі паведаміла пра часовае прыпыненне авіяцыйных аперацый у аэрапортах Любліна і Жэшува праз актыўнасць ваеннай авіяцыі.

Падобныя абмежаванні Польшча ўжо ўводзіла падчас папярэдніх расійскіх атак на заходнія вобласці Украіны. У прыватнасці, 16 верасня працу двух аэрапортаў таксама часова прыпынялі на час ваенных аперацый.

Апошнія навіны