ЕС выдзяляе Украіне 3,3 млрд еўра на ракеты і беспілотнікі
- 18.09.2026, 11:05
Кіеў і Брусель таксама створяць аб’яднаную сістэму СПА.
Еўрасаюз выдзеліць Украіне дадатковыя 3,3 млрд еўра на закупку ракет і беспілотнікаў. Аб гэтым заявіла старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен пасля тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Паводле яе слоў, сродкі паступяць ва Украіну ўжо ў пятніцу, 18 верасня.
Фон дэр Ляен таксама заявіла пра падрыхтоўку новай праграмы сумесных абаронных праектаў паміж ЕС і Украінай. Для яе запуску Еўрасаюз плануе выкарыстаць астатнія сродкі механізму SAFE. Ініцыятыва павінна аб’яднаць баявы вопыт і інавацыі Украіны з прамысловымі магчымасцямі Еўропы.
Палітык дадала, што ЕС хоча разам з Украінай распрацаваць еўрапейскую сістэму супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны на аснове супрацьбалістычнай сістэмы FREYJA.
«На мінулым тыдні мы ўхвалілі фінансаванне ЕС для сістэм Patriot у межах нашага крэдыту на падтрымку Украіны, але, відавочна, патрэбна больш», — заявіла фон дэр Ляен.