BE RU EN

Дзеючы рынак выставілі на аўкцыён у Беларусі

  • 18.09.2026, 11:52

У склад лота ўваходзяць гандлёвыя рады, будынкі і паркоўка.

Беларусам прапануюць адчуць сябе ў 90-х і стаць уладальнікам рынку. Праўда, тут усё больш чым законна — лот трэба купіць, прычым стартавая цана нямалая.

Аб'ява пра продаж рынку «Восточный» у Оршы (аднаго з найбуйнейшых у горадзе) з'явілася на пляцоўцы «БелЮрОбеспечение» ужо другі раз. Упершыню яго спрабавалі прадаць на пачатку верасня, але ахвотных не знайшлося.

Хоць у складзе лота даволі шмат пазіцый — больш за 13 памяшканняў, уключаючы гандлёвыя рады, навесы і адміністрацыйныя будынкі.

Судзячы з фота, гандаль там наладжаны. Гандлёвыя рады і будынкі заняты крамамі адзення і абутку, таварамі для дачы, прадуктамі. Ёсць нават платны туалет, крама «Маяк» і паркоўка.

Плошча большасці павільёнаў — ад 230 да 250 м², паркоўкі — амаль 1 тыс. «квадратаў».

У прыдачу ідзе права арэнды зямельных участкаў плошчай 0,1 і 0,6 га.

Прадаўцом выступае кампанія «Ситиболл». Як пазначана ў аб'яве, ёсць магчымасць цалкам набыць юрыдычную асобу.

Таргі адбудуцца 22 кастрычніка, а цана стартуе з 2,8 млн рублёў. Уладальнік вырашыў не рабіць зніжак і пакінуў той жа кошт, што і быў у лота ў верасні.

Апошнія навіны