Паніка ў Маскве: сталіцу РФ атакавалі сотні дронаў
- 18.09.2026, 12:18
Улады горада заявілі пра адзін з самых маштабных удараў за гады вайны.
Атака беспілотнікаў на Маскву у ноч на 18 верасня стала адной з самых маштабных за апошнія гады.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на даныя мэра Масквы Сяргея Сабяніна і расійскія СМІ.
Колькі дронаў ляцела на Маскву
Паводле слоў Сабяніна, у перыяд з 20:00 17 верасня да 07:00 раніцы 18 верасня ў бок Маскоўскага рэгіёна ляцела больш за 350 беспілотнікаў.
Большасць мэтаў нібыта знішчылі яшчэ на далёкіх падступах да горада. Яшчэ 64 дроны, як кажа Сабянін, збілі проста на падлёце да Масквы.
Афіцыйных звестак пра магчымыя разбурэнні ў выніку «падзення абломкаў» збітых беспілотнікаў пакуль няма.
Тым часам напярэдадні Служба бяспекі Украіны нанесла ўдары па ваенным аэрадроме «Растоў-Цэнтральны».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўдалося паразіць самалёт Ан-12, два Ан-26 і яшчэ тры верталёты.