BE RU EN

Беларусаў перад вайсковымі зборамі прымушалі дыхаць у алкатэстар

  • 18.09.2026, 14:57

Праверку зладзілі проста перад адпраўкай у частку.

Газета Рагачоўскага райвыканкама «Свабоднае слова» паведаміла 16 верасня пра чарговую адпраўку жыхароў раёна на вайсковыя зборы і апублікавала фота, на якім відаць, як ваеннаабавязаны дыхае ў алкатэстар, піша «Флагшток».

На зборы прызваны каля 40 чалавек, як маладыя людзі, так і людзі 40+, як з Рагачоўскага, так і з Кармянскага раёнаў.

Іх накіравалі ў 51‑ю гвардзейскую артылерыйскую брыгаду ў Асіповічах. Зборы працягнуцца да 60 дзён.

Апошнія навіны