Беларуска — аператару A1: Колькі разоў мне трэба тэлефанаваць у службу падтрымкі?
- 18.09.2026, 15:32
Інтэрнэт не працуе другія суткі.
Беларусы скардзяцца на якасць сувязі мабільнага аператара A1, а таксама на адсутнасць рэакцыі з боку службы падтрымкі.
«Як вы думаеце, колькі разоў мне трэба патэлефанаваць у A1, каб да мяне прыехалі майстры і наладзілі мне інтэрнэт? — пытаецца ў Threads kireichka. — Учора яны сказалі, што майстар прыедзе а 20:00 +3 гадзіны, але ніхто не прыехаў. Нават не патэлефанавалі і не паведамілі, што не прыедуць. Чакаем сёння.
Так яшчэ за кліентаў ніхто не трымаўся. У мяне ўжо другія суткі не працуе хатні інтэрнэт. А да гэтага ён працаваў з перабоямі. Парайце нармальнага правайдара?»
«A1, угаварылі, я здаюся, да аператара нерэальна датэлефанавацца», — піша angmar3sol.
«Было пытанне па тарыфным плане. Але даведацца немагчыма. Проста робат. Па факце ў A1 адсутнічае падтрымка кліентаў!» — піша don_don_mafiosi.