Беларуская навуковіца развянчала папулярны міф пра бульбу
- 18.09.2026, 19:23
Гаспадыні абыходзяць бокам бульбу з зялёнымі плямамі.
Міф пра зялёную бульбу ў інтэрв'ю праўладнаму выданню «Рэспублiка» развянчала кандыдат сельскагаспадарчых навук, загадчыца аддзела селекцыі бульбы НПЦ па бульбаводстве і плодаагародніцтве Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юлія Гунько.
Паводле яе слоў, саланін, які і надае зялёны адценак, сапраўды атрутны, але атруціцца ім можна толькі, калі з'есці вельмі шмат такой бульбы.