BE RU EN

Навукоўцы распавялі пра карысць сну ў выхадныя дні

  • 19.09.2026, 16:13

Новае даследаванне здзівіла вынікамі.

Навукоўцы прааналізавалі даныя амаль 41 тыс. дарослых за перыяд 2016–2023 гадоў, піша Prevention. Адзначаецца, што даследчыкі параўналі працягласць сну ўдзельнікаў у працоўныя і непрацоўныя дні, а затым супаставілі гэтыя паказнікі з выпадкамі павышанага артэрыяльнага ціску.

Паводле слоў аўтара даследавання Навона Лі з Медыцынскага каледжа Універсітэта Карэі, прыкладна 1 гадзіна 26 хвілін дадатковага сну ў выхадныя дні была звязаная з прыблізна на 9% меншай верагоднасцю гіпертаніі.

Такая сувязь асабліва выразна праяўлялася сярод удзельнікаў, якія вялі сядзячы лад жыцця.

Апошнія навіны