BE RU EN

Непадалёк ад Барысава блукае паранены мядзведзь

  • 2.09.2026, 9:55

Жыхароў Барысаўскага раёна папрасілі не хадзіць у лес.

Жыхароў Барысаўскага раёна папрасілі быць асабліва асцярожнымі ў лесе з-за параненага на паляванні мядзведзя, паведамляе «Адзінства».

Інцыдэнт адбыўся 8 жніўня ў паляўнічых угоддзях установы «Барысаўская МРОС РГОО «БООР» паблізу вёскі Гарэлы Луг. Падчас палявання паранілі мядзведзя, але здабыць яго не змаглі. Дзікая жывёла пайшла ў лес і да гэтага часу там знаходзіцца.

Жыхароў раёна просяць выконваць асцярожнасць і быць уважлівымі пры наведванні лесу, а па магчымасці часова адмовіцца ад паходаў у лес у гэтым раёне.

У БООР расказалі «Мінскай праўдзе», што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, а лясныя масівы былі старанна прачасаныя. Аднак у арганізацыі не могуць сцвярджаць, што драпежнік загінуў:

«Параненне не было крытычным. Судзячы па першапачатковай раскадроўцы (відэаздымцы з месца), пападанне прыйшлося ў нагу. Звяр працягвае рухацца, а значыць — жыве звычайным жыццём. Гэта можна параўнаць з тым, калі б чалавек праколаў нагу: дыскамфорт ёсць, але на выжыванне гэта кардынальна не ўплывае».

Там падкрэслілі, што звычайная сустрэча ў лесе з гэтым мядзведзем будзе дакладна такой жа, як і з любым іншым: звяр паспрабуе сысці.

Нагадаем, сезон палявання на мядзведзя любога полу і ўзросту пачаўся 1 ліпеня і працягнецца да 31 снежня. Сёлета ў паляўнічых гаспадарках БООР налічылі 445 асобін мядзведзяў. З іх 35 дазволена забіць.

Апошнія навіны