Пілот украінскага МіГ-29 збіў расійскую «Бандэроль» на звышнізкай вышыні
- 2.09.2026, 12:15
У пілотаў было ўсяго некалькі секунд, каб прыняць рашэнне.
Экіпаж знішчальніка МіГ-29МУ1 паспяхова перахапіў і знішчыў расійскую ракету-дрон S8000 «Бандэроль», піша тэлеграм-канал «Соняшник».
У пілотаў было ўсяго некалькі секунд, каб прыняць рашэнне: адступіць або зрабіць усё магчымае, каб зберагчы блізкіх. Манеўруючы на гранична малых вышынях, украінскія лётчыкі ажыццявілі дакладны пуск ракеты класа «паветра–паветра» Р-60, цалкам знішчыўшы варожую «бандэроль» у паветры.
Апублікаваныя кадры дэманструюць высокае майстэрства ўкраінскіх авіятараў, якія штодня рызыкуюць жыццём у экстрэмальных рэжымах палёту дзеля бяспекі ўкраінцаў.