BE RU EN

Сацсеткі высмеялі Пуціна пасля заявы пра касатак і мядзведзяў

  • 2.09.2026, 12:42

Біялогія супраць дыктатуры.

Тэлеграм-канал «Баста» сабраў у сацсетках новыя мемы, якія з'явіліся пасля заявы Уладзіміра Пуціна пра касатак і белых мядзведзяў.

Некалькі дзён таму расійскі дыктатар прапанаваў тлумачыць дзецям у школах прычыны «спецаперацыі» праз прыклады з жыцця дзікіх жывёл. Пуцін узгадаў пра касатак, якія насяляюць раён Паўночнага полюса, і прывёў у прыклад харчовы ланцуг «касатка — белы мядзведзь».

Пад белым мядзведзем дыктатар меў на ўвазе Расію, а пад касаткамі — калектыўны Захад, які нібыта імкнецца нашкодзіць РФ.

«Яны (касаткі) ядуць гэтых мядзведзяў, як мялюзгу. Так... Яны проста накідваюцца зграяй, і бум — на часткі іх разрываюць… Вось такі харчовы ланцуг. Пра гэта таксама трэба расказваць дзецям, каб яны разумелі, у якім свеце мы жывём і чаму мы праводзім «спецыяльную ваенную аперацыю», — заявіў 72-гадовы кіраўнік Крамля.

Праблема ў тым, што такога харчовага ланцуга ў прыродзе не існуе. Навукоўцы не зафіксавалі ніводнага пацверджанага выпадку, калі б касатка забіла і з'ела якога-небудзь мядзведзя. Ні разу ў страўніку касаткі не знаходзілі рэшткаў мядзведзяў.

Апошнія навіны