BE RU EN

Пуцін назваў «вайсковай таямніцай» магчымасць удараў РФ па Вялікабрытаніі

  • 2.09.2026, 13:50

Расійскі дыктатар адказаў на пытанні журналістаў.

Кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін адмовіўся выключаць магчымасць расійскіх удараў па вайсковых аб’ектах на тэрыторыі Вялікабрытаніі ў сувязі з яе падтрымкай Украіны.

Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі, як цытуе «Інтэрфакс».

Пуцін заявіў, што любыя вайсковыя аб’екты на тэрыторыі Украіны, у тым ліку брытанскія, калі яны там ёсць, з’яўляюцца «законнай мэтай» Узброеных Сіл Расіі.

У той жа час ён выказаў сумнеў у тым, што на тэрыторыі Украіны ёсць брытанскія вайсковыя аб’екты.

«Ва Украіне ёсць брытанскія вайсковыя аб’екты?» – перапытаў кіраўнік Крамля.

На ўдакладненне журналіста, што гэта гіпатэтычнае пытанне, Пуцін адказаў: «Калі будуць, то дакладна (стануць мэтай. – Рэд.)».

На пытанне аб тым, ці могуць стаць ваеннымі мэтамі аб’екты ваеннай прамысловасці Вялікабрытаніі, размешчаныя на брытанскай тэрыторыі, Пуцін адказаў: «Гэта сакрэт, вайсковая таямніца».

Раней у МЗС Расіі пагражалі, што могуць атакаваць ваенныя мэты Вялікабрытаніі на тэрыторыі Украіны і «за яе межамі» ў адказ на украінскія ўдары з выкарыстаннем брытанскай зброі.

Пагрозы з боку Масквы прагучалі пасля таго, як брытанскі прэм’ер-міністр Энды Бернэм 24 жніўня абвясціў пра рашэнне падзяліцца з Украінай тэхналогіяй вытворчасці ракет Storm Shadow.

Апошнія навіны