Восенню ў Мінску другі раз за год зацвілі каштаны
- 2.09.2026, 14:36
Незвычайныя здымкі для пачатку верасня.
Мінчук pawlinzmenska распавёў у Threads, што ў цэнтры сталіцы другі раз за год зацвілі каштаны.
«Пакуль у ўсіх восень, на Нямізе ў Мінску лета яшчэ толькі пачынаецца, — піша ён. — Так, каштаны зноў зацвілі, бо ўжо ў ліпені яны стаялі без лісця».
Мінчук апублікаваў у сацсетцы фота, зробленыя ў цэнтры горада.
Звычайна каштаны ў Беларусі цвітуць у маі — на пачатку чэрвеня, але часам з-за спёкі і засухі дрэвы могуць паўторна зацвісці ў канцы лета або восенню.