BE RU EN

У Севастопалі падарваны высокапастаўлены акупанt расійскай арміі

  • 2.09.2026, 15:05

Пасля моцнага выбуху загарэўся аўтамабіль Mazda.

Раніцай 2 верасня ў акупаваным Севастопалі прагрымеў магутны выбух, пасля якога загарэўся аўтамабіль Mazda. У выніку мог загінуць нейкі мужчына. Паводле звестак крыніц Telegram-канала «Крымскі вецер», ідзе гаворка пра падрыў высокапастаўленага расійскага ваеннаслужачага.

Выбух адбыўся каля 7:00 на вуліцы Калабава. Мясцовыя жыхары распавялі, што гук быў настолькі моцны, што яго пачулі на суседніх вуліцах. Пасля выбуху відавочцы заўважылі іншамарку, якая загарэлася. На месца здарэння прыбылі расійскія сілавікі, якія перакрылі вуліцу.

Першапачаткова прычыны здарэння заставаліся невядомымі: відавочцы вылучалі версіі ад выбуху аўтамабіля да магчымага падзення беспілотніка.

Пазней «Крымскі вецер» са спасылкай на ўласныя крыніцы ўдакладніў, што ў аўтамабілі быў падарваны расійскі акупан — афіцэр Узброеных Сіл РФ. У выніку выбуху мужчына атрымаў раненні, яму аказваюць медыцынскую дапамогу. Паводле іншай версіі, ад атрыманых раненняў ён памёр.

Паводле звестак крыніцы, у раёне вуліцы Калабава раней прадастаўлялі кватэры расійскім ваеннаслужачым пасля акупацыі Крыму Расіяй.

Апошнія навіны