У Эстоніі абралі новага прэзідэнта
- 2.09.2026, 15:18
Ім стала Юлле Мадзісэ.
Дэпутаты парламента Эстоніі абралі канцлера права Юлле Мадзісэ новым прэзідэнтам краіны, паведамляе Delfi.
Мадзісэ была адзінай кандыдаткай на пасаду кіраўніка дзяржавы. На таемным галасаванні дэпутатаў парламента 2 верасня яна атрымала 71 голас з 78. Афіцыйная інаўгурацыя новага прэзідэнта Эстоніі чакаецца ў сярэдзіне кастрычніка 2026 года, пасля сканчэння паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта Алара Каріса.
51-гадовая Юлле Мадзісэ раней працавала ў Міністэрстве юстыцыі, Канстытуцыйным камітэце парламента, генеральным аўдытарам Нацыянальнага кантрольнага ўпраўлення, юрыдычным дарадцам прэзідэнта. З 2015 года яна працавала канцлерам права, у канцы 2021 года была пераабраная на гэтую пасаду на другі тэрмін.