BE RU EN

Дзяржаўная памежная служба Украіны: Пагроза з боку Беларусі захоўваецца

  • 2.09.2026, 15:41

Украіна працягвае абсталёўваць абарончыя рубяжы на поўначы.

Сілы абароны ўмацоўваюць фартыфікацыйныя збудаванні і мінна-выбуховыя загароды на найбольш небяспечных накірунках. Пра гэта падчас брыфінгу заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчэнка, перадае «Укрынформ».

Па словах Дземчэнкі, сітуацыя на беларускім напрамку пакуль застаецца без істотных змен.

«Мы па-ранейшаму не фіксуем у напрамку нашай мяжы ў непасрэднай блізкасці на тэрыторыі Беларусі ні фармавання, ні нарашчэння якога-небудзь угрупавання. Гэтага няма. У той жа час, зноў жа, рызыка пагрозы з боку Беларусі захоўваецца», — адзначыў прадстаўнік ДПСУ.

На тле захавання пагрозы Украіна працягвае абсталёўваць абарончыя рубяжы. Ідзе гаворка пра нарашчванне інжынерных і фартыфікацыйных збудаванняў, а таксама мінна-выбуховых загарод на найбольш уразлівых участках.

«Усё гэта ажыццяўляецца як падраздзяленнямі Дзяржаўнай памежнай службы, так і іншымі складнікамі сіл абароны нашай дзяржавы. Ну, і да гэтай працы таксама актыўна прыцягваюцца органы мясцовай улады», — дадаў Дземчэнка.

Апошнія навіны