BE RU EN

Лукашэнка пачаў раптоўную праверку ўнутраных войскаў МУС

  • 2.09.2026, 17:05

Такая праверка праводзіцца ўпершыню.

У 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгадзе ўнутраных войскаў МУС, што дыслакуецца ў Віцебску, пачалася праверка баявой гатоўнасці. Ініцыятарам праверкі выступіў дыктатар Лукашэнка. Адпаведнае даручэнне аб прывядзенні падраздзялення ў баявую гатоўнасць сёння ўручыў кіраўніку МУС Івану Кубракову дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфовіч, паведамляе БелТА.

Вольфовіч нагадаў, што ў краіне ў цэлым працягваецца маштабная праверка дзяржаўных органаў, якія ўваходзяць у сістэму забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Раней, на мінулым тыдні, Лукашэнка ўжо даручаў прывесці ў поўную баявую гатоўнасць 51-ю артылерыйскую брыгаду.

Паводле слоў дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, не сакрэт і тое, што дыктатар паставіў задачу праверыць і іншыя структуры, якія ўваходзяць у ваенную арганізацыю краіны.

«У прыватнасці, адным з асноўных з’яўляецца Міністэрства ўнутраных спраў. Таму сёння міністру ўнутраных спраў было ўручана распараджэнне аб прывядзенні ў баявую гатоўнасць у адпаведнасці з прызначэннем 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў МУС, што дыслакуецца ў Віцебску», — удакладніў Вольфовіч.

Як адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі, падобная праверка баявой гатоўнасці ў структуре МУС праводзіцца ўпершыню за ўсю гісторыю ведамства.

Апошнія навіны