BE RU EN

Прэзідэнт Літвы спыніўся каля крамы, каб паслухаць вулічнага музыканта з Беларусі

  • 2.09.2026, 18:43

Момант трапіў на відэа.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа на выхадзе з супермаркета спыніўся, каб паслухаць выступленне вулічнага музыканта з Беларусі Ціма Суладзэ і кінуў яму манету.

Відэа пра гэта артыст апублікаваў у сябе ў Threads.

Лідар Літвы таксама зрабіў сэлфі з артыстам.

«Я вельмі хачу жыць у краіне і быць яе грамадзянінам — у такой краіне, дзе прэзідэнта можна сустрэць у краме, дзе ён спыніцца, каб паслухаць маю музыку, і пагодзіцца зрабіць са мной сэлфі. Хутка споўніцца шэсць гадоў, як я жыву ў Літве, і тое, што я апынуўся тут узімку 2021 года, стала найлепшым падарункам, які мне паднеслі жыццё і лёс. Да гэтага я жыў у розных краінах — па сутнасці, усё жыццё быў мігрантам, — але менавіта ў Літве мне хочацца застацца і пусціць карані», — падпісаў сваё відэа Цім Суладзэ.

Паглядзець у Threads

Апошнія навіны