Трамп захацеў перайменаваць Армузскі праліў
- 2.09.2026, 19:42
Сабе на гонар.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў перайменаваць Армузскі праліў сабе на гонар. Такой ініцыятывай кіраўнік дзяржавы падзяліўся ў сацсетцы Truth Social.
«Цяпер, калі ЗША кантралююць яго, ці варта нам перайменаваць Армузскі праліў у праліў Трампа?», — напісаў амерыканскі прэзідэнт. Ён дадаў, што ў такім выпадку праліў стане «гарачэй», чым калі-небудзь, — «як і сама Амерыка».
Паводле звестак Axios, Ваенна-марскія сілы ЗША кантралююць паўднёвую частку Армузскага праліву, якая праходзіць уздоўж узбярэжжа Аману. Караблі ідуць гэтым маршрутам у адпаведнасці з указаннямі амерыканскіх вайскоўцаў. Штодня праз паўднёвы калідор праходзіць 15–20 суднаў, або 10 млн барэляў нафты, што складае прыкладна палову аб’ёму паставак да пачатку канфлікту на Блізкім Усходзе.