BE RU EN

Украінскія памежнікі пасадзілі дрон на расійскую «Герберу» і падарвалі яе

  • 2.09.2026, 20:46

Відовішчныя кадры.

Байцы 26-га памежнага атрада падчас перахопу расійскага дрона «Гербера» пасадзілі свой дрон-перахопнік проста на варожы БПЛА.

Украінскі дрон некалькі секунд праляцеў на расійскай «Герберы», пасля чаго аператары ажыццявілі дыстанцыйны падрыў і знішчылі варожы беспілотнік.

«Мы на ім сядзім! Зверху на «Герберы» падрываемся!» — каментавалі байцы ў момант перахопу.

Відовішчныя кадры працы ўкраінскіх дронараў апублікавалі ў афіцыйным Telegram-канале «Вернись живым».

Апошнія навіны