Венесуэла падпісала нафтавыя пагадненні з Chevron і Eni
- 2.09.2026, 20:59
Дамовы былі падпісаныя падчас візіту ў Венесуэлу міністра энергетыкі ЗША.
Венесуэла падпісала пагадненні з амерыканскай нафтагазавай карпарацыяй Chevron і італьянскай Eni па пашырэнні іх дзейнасці ў краіне. Пра гэта паведамілі самі кампаніі. Пагадненні падпісаныя падчас візіту ў Венесуэлу міністра энергетыкі ЗША Крыса Райта.
Chevron заявіла, што атрымае доступ да двух радовішчаў нафты ў басейне ракі Арынака. Кампанія плануе інвеставаць у здабычу ў Венесуэле $7 млрд і на працягу пяці гадоў павялічыць здабычу з прыблізна 280 тыс. барэляў нафты ў дзень да 600 тыс. барэляў у дзень. Eni таксама паведаміла, што паводле ўмоваў пагаднення яна зоймецца распрацоўкай нафтавага радовішча ў басейне Арынакі.
Напрыканцы жніўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра «буйнейшую нафтавую здзелку ў сусветнай гісторыі», у выніку якой ЗША будуць кантраляваць значную частку венесуэльскай нафты. Крытыкі параўноўвалі пагадненне з каланіялізмам ХІХ стагоддзя. Reuters паведамляе, што падчас візіту спадара Райта таксама плануецца падпісанне пагадненняў Венесуэлы з іншымі нафтагазавымі кампаніямі, у тым ліку з калумбійскай Geopark.