Трамп: Мы знішчылі 28 караблёў у Армузскім праліве
- 2.09.2026, 21:54
Прэзідэнт ЗША зноў заявіў пра кантроль над пралівам.
Узброеныя сілы ЗША знішчылі 28 караблёў у Армузскім праліве ў ноч на 1 верасня. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю аўтару падкаста Lt. Dan Дэну Патрыку.
«Іран ніколі не атрымае ядзернай зброі. Цяпер мы кантралюем Армузскі праліў. Мы яго кантралюем. Мінулай ноччу мы знішчылі 28 караблёў. Мы яго кантралюем. Яны (Іран. — Рэд.) нічога не атрымліваюць, а мы знішчылі караблі», — сказаў спадар Трамп. Інтэрв'ю запісвалася 1 верасня, але было апублікавана сёння.
Сёння Галоўнае камандаванне Узброеных сіл ЗША паведаміла пра ўдары па аб'ектах Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) у Іране. У прэс-рэлізе сцвярджаецца, што ўдары сталі адказам на спробы КВІР атакаваць судны ў Армузскім праліве.