BE RU EN

У Маскве палае НПЗ, які забяспечвае 40% паліва сталіцы РФ

  • 20.09.2026, 8:39

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Расіі.

У выніку начной атакі дронаў у Маскве успыхнуў нафтаперапрацоўчы завод «Газпромнефть-МНПЗ».

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Astra.

Паводле аналізу кадраў сведкаў, праведзенага ASTRA, сярод мэтаў начной атакі аказаўся нафтаперапрацоўчы завод у Маскве. Мэр сталіцы РФ пацвердзіў атаку на адзін з аб’ектаў завода.

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод (АО «Газпромнефть-МНПЗ») — адно з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Расіі, размешчанае ў маскоўскім раёне Капотня. Яго магутнасць перапрацоўкі — 11 мільёнаў тон нафты на год.

Завод забяспечвае каля 40% рынку паліва Масквы і 70% патрэбаў Маскоўскага рэгіёна ў бензіне і авіякерасіне.

Жыхары Падмаскоўя і Масквы паведамлялі пра вялікую колькасць выбухаў цягам ночы — НПЗ стаў толькі адным з аб’ектаў, што апынуліся пад ударам.

Нагадаем, у тую ж ноч пад Масквой ужо гучалі выбухі з-за атакі дронаў — зафіксаваныя серыі выбухаў і пралёт груп дронаў у некалькіх напрамках, а ў пасёлку Соф’іна, верагодна, успыхнуў пажар на складскіх памяшканнях.

У кампаніі Fire Point заявілі, што ўдарныя беспілотнікі FP-1 знішчылі складскі комплекс у Падмаскоўі — паводле папярэдняй інфармацыі, гаворка ідзе пра склады кампаніі «Современные Складские Технологии».

Акрамя таго, у Маскве ўжо заяўлялі пра «адну з самых маштабных» за гады атак украінскіх дронаў — тады гаворка ішла пра ўдар у ноч на 18 верасня.

Апошнія навіны