BE RU EN

Кіраўнік БАТЭ назіраў за матчам з мінскім «Дынама» з абразамі ў руках

  • 20.09.2026, 10:37

Барысаўскі клуб саступіў.

На матчы цэнтральнага 23-га тура Betera-Вышэйшай лігі старшыня БАТЭ Андрэй Капскі прысутнічаў з абразамі ў руцэ, піша bel.football.

Таксама 35-гадовы функцыянер быў у кампаніі прэзідэнта еўразійскага напрамку інвестыцыйнага фонду No Limits Sports (ААЭ) расіяніна Вадзіма Андрэева.

Нагадаем, што ў матчы 23-га тура Вышэйшай лігі мінскае «Дынама» абыграла БАТЭ — 2:0. Галамі адзначыліся Уладзіслаў Калінін і Яўген Малашэвіч.

На дадзены момант «бела-сінія» займаюць трэцяе месца ў турнірнай табліцы элітнага дывізіёна Беларусі, маючы ў актыве 43 ачкі. У БАТЭ — 18 балаў і 14-я пазіцыя.

Апошнія навіны