Малдова можа адмовіцца ад гандлю з Беларуссю
- 20.09.2026, 16:39
Кіраўнік Мінсельгаса Малдовы выступіў з прапановай адмовіцца ад экспарту ў Беларусь і РФ.
Міністр сельскай гаспадаркі Малдовы Яўген Осмокеску выступіў за поўную адмову ад экспарту тавараў на рынкі Расіі і Беларусі. Пра гэта піша md.kp.
Паводле яго слоў, такі крок патрэбны, каб Малдова паказала прыхільнасць да міжнародных санкцый супраць дзвюх краін. Ён адзначыў, што экспарцёры больш арыентаваныя на Беларусь, чым на Расію, і для іх трэба распрацаваць праграму падтрымкі, каб дапамагчы выйсці на рынак Еўрасаюза.