Левая партыя лідзіруе на зямельных выбарах у Берліне
- 20.09.2026, 20:26
Хрысціянска-дэмакратычны саюз — другі.
Левая партыя (ЛП) перамагае на выбарах у Палату дэпутатаў (зямельны парламент) Берліна. Пра гэта паведамляе тэлеканал (ARD https://www.ard.de/) са спасылкай на дадзеныя экзітполу.
У публікацыі адзначаецца, што Левая партыя набірае каля 24,5% галасоў, партыя федэральнага канцлера Фрыдрыха Мерца Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) — 20%.
Трэцяе месца займае крайнеправая «Альтэрнатыва для Германіі» з 16% галасоў, за ёй ідуць «Зялёныя» — 15% і Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі — 12%. Партыя «Саюз Сары Вагенкнехт» — атрымлівае 5% галасоў.