Зяленскі і Трамп правялі тэлефонную размову
- 20.09.2026, 21:37
У найбліжэйшыя дні прэзідэнт Украіны накіруецца ў ЗША.
Прэзідэнты Украіны і ЗША сустрэнуцца ў Нью-Ёрку ў межах Генеральнай Асамблеі ААН, якая адбудзецца на наступным тыдні. Пра гэта паведаміў Уладзімір Зяленскі у сваім Telegram-канале па выніках тэлефоннай размовы з Дональдам Трампам.
«Толькі што пагаварылі з прэзідэнтам Трампам. Важная размова, і мы паспелі абмеркаваць шмат пытанняў. Дамовіліся пра сустрэчу ў Нью-Ёрку, і гэта сустрэча можа шмат што змяніць. Дыпламатычная дынаміка відавочная», — напісаў ён.