BE RU EN

У НАТА заявілі, што змогуць адрэагаваць на дзеянні РФ на ўсходзе Еўропы

  • 21.09.2026, 2:44

Салдаты і зброя гатовыя.

НАТА гатова адрэагаваць на магчымую эскалацыю з боку Расіі на ўсходнім флангу Еўропы. Аб гэтым заявіў кіраўнік Ваеннага камітэта НАТА Джузэпэ Каво Драгонэ на сустрэчы з журналістамі 19 верасня, цытуе Politico.

«Альянс гатовы, структура гатовая, салдаты [...] зброя гатовая», — сказаў Драгонэ і дадаў, што альянс працягвае павялічваць свае сілы як па колькасці, так і па ўзроўні тэхнічнай дасканаласці.

Апошнія тыдні лідары еўрапейскіх краін — у прыватнасці Літвы, Польшчы, Германіі і інш. — папярэджваюць аб магчымым росце колькасці дыверсій або пагроз з боку Расіі. Масква нясе вялікія страты ў вайне супраць Украіны, аднак у той жа час хоча праверыць трываласць НАТА і яго рэакцыю на атакі, а таксама пераканаць Еўропу больш не дапамагаць Кіеву.

Паводле слоў Драгонэ, у суботу генералы Паўночнаатлантычнага альянсу не абмяркоўвалі апошнія папярэджанні, але падкрэслілі, што ў НАТА гатовыя 4000 старонак ваенных планаў для абароны ўсходняга флангу. Там апісаныя сцэнары, якія прадугледжваюць «незначны крызіс або ўмяшанне на нашай тэрыторыі».

Генерал запэўніў, што саюзнікі гатовыя да эскалацыі і ведаюць, што рабіць у выпадку нападу.

«Безадказныя паводзіны Расіі на працягу апошніх тыдняў і месяцаў працягваюць выпрабоўваць рашучасць саюзнікаў і накіраваныя на тое, каб падарваць давер і аслабіць нашу еднасць. Хачу выразна адзначыць, што гэтыя спробы не раз'ядноўваюць нас. Яны завострываюць нашы інструменты, робяць нас значна больш згуртаванымі і рашучымі», — дадаў чыноўнік.

Апошнія навіны