BE RU EN

Галоўны сігнал пуцінцам

  • Андрэй Півавараў
  • 21.09.2026, 7:11

Крэмль не здольны абараніць нават Маскву.

Учора мільганула думка: ні ў пятніцу, ні ў суботу не было моцных абстрэлаў. І вось сёння – найбуйнейшая атака на Маскву, у тым ліку балістычнымі ракетамі.

Дзіўна, што яна не пачалася ў першыя два дні галасавання.

За савецкіх часоў, а потым у 1990-я і 2000-я, выбары імкнуліся ператварыць у свята. На ўчасткі прывозілі прадукты, уключалі музыку, стваралі адчуванне, што ў гэты дзень усё добра. Падобна, такую ж задачу паставілі перад вайскоўцамі: забяспечыць тры дні цішыні, каб вайна не перашкаджала выбарам.

Не атрымалася. Сённяшняя атака паказала, што Крэмль не здольны закрыць неба і абараніць нават Маскву.

Гэта галоўны сігнал тым, хто сёння ідзе на ўчасткі: галасаваць трэба за мір, каб усё гэта скончылася. Пуцін не можа забяспечыць бяспеку сталіцы нават у адзін з самых важных для сябе дзён. Ды не будзе ж ён кожны раз тэлефанаваць Трампу, каб той прасіў Украіну не наносіць удары, як перад 9 мая.

Андрэй Півавараў, «Тэлеграм»

Апошнія навіны