BE RU EN

Авіякампанія Turkish Airlines аднавіла палёты па маршруце Стамбул — Мінск

  • 21.09.2026, 8:57

Частата палётаў на першым этапе складзе 6–7 разоў на тыдзень.

Turkish Airlines аднавіла палёты па маршруце Стамбул — Мінск. Уначы 21 верасня самалёт турэцкай авіякампаніі прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

«Рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і Стамбулам — гэта не толькі камфортныя прамыя пералёты ў найбуйнейшы мегаполіс Турцыі, але і выдатныя стыкоўкі па ўсім свеце дзякуючы шырокай маршрутнай сетцы Turkish Airlines», — паведамілі у прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Частата палётаў на першым этапе складзе 6–7 разоў на тыдзень (начныя і дзённыя рэйсы). Расклад рэйсаў і кошт квіткоў даступныя на афіцыйным сайце авіякампаніі.

Нагадаем, Turkish Airlines прыпыніла палёты ў Беларусь у лютым 2022 года пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

Апошнія навіны