Расія атакавала шматпавярхоўкі, гандлёвы цэнтр і ВНУ ў Запарожжы
- 21.09.2026, 10:21
У горадзе ўспыхнулі маштабныя пажары.
Уначы на 21 верасня расійскія вайскоўцы масіравана атакавалі горад Запарожжа, паведамілі у Дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) Украіны. У выніку абстрэлу пашкоджанні атрымалі два дзевяціпавярховыя жылыя дамы, у якіх успыхнулі пажары.
Таксама загарэўся адзін з гандлёвых цэнтраў і будынак установы вышэйшай адукацыі. Усяго пацярпелі пяць чалавек, яшчэ пяцёра былі выратаваны і 14 эвакуяваныя з палаючых будынкаў. «На дадзены момант праводзяцца работы па ліквідацыі наступстваў варожай атакі», — адзначылі ў ДСНС.
Напярэдадні ўвечары расійскія ўдарныя беспілотнікі атакавалі Кіеў і Кіеўскую вобласць. У сталіцы Украіны, паводле звестак мэра горада Віталія Клічко, пацярпела адна жанчына. У трох раёнах вобласці — Фастаўскім, Бучанскім і Абухаўскім — успыхнулі пажары на тэрыторыі прамысловай зоны, у будынку станцыі тэхнічнага абслугоўвання (СТА) аўтамабіляў і ў прыватным доме. У ДСНС паведамілі пра патушаныя пажары толькі раніцай 21 верасня. Абышлося без загінулых і параненых. Таксама расійскія вайскоўцы напярэдадні ўвечары двойчы атакавалі Сумы. Адзін з удараў прыйшоўся паблізу шматпавярховага жылога дома. Загінула жанчына, а яе муж атрымаў шматлікія асколачныя раненні, паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Грыгоров.