Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці
- 21.09.2026, 11:01
Яму было 47 гадоў.
На 48‑м годзе жыцця раптоўна памёр старшы пракурор па асаблівых даручэннях аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі, паведаміла Генпракуратура.
Яго паслужны спіс — наступны:
з 2006 па 2017 год — пракурор Бешанковіцкага раёна;
з 2017 па 2020 год — пракурор Віцебскага раёна;
з 2021 года па люты 2026 года — пракурор горада Віцебска.