«Ехалі па грыбы, а трапілі на сафары»
- 21.09.2026, 14:38
«Грыбнае паляванне» беларусам давялося адкласці.
Жыхарка Магілёўскага раёна kat_stavirskaya расказала пра нечаканую сустрэчу з дзікімі кабанамі, якія выйшлі ў поле недалёка ад жылых дамоў.
«Ехалі па грыбы, а трапілі на сафары, — піша яна. — Гаспадары лесу падышлі ўпрытык да машыны і наогул не збіраліся нас баяцца. Здаецца, грыбнае паляванне афіцыйна пераносіцца!
Мы думалі, яны ўцякуць, але наша прысутнасць іх асабліва не хвалявала»
Беларусы адзначылі, што дзікія кабаны ўсё часцей выходзяць з лесу да жылля людзей. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
- З сяброўкай зайшлі ў пусты лес тыдні тры таму, сумна пацягнуліся глыбей. О, пятачкам разрытая падсцілка... Ой, кучка кабанячая... І тут кабанёнак даў драла! Іра, грыбоў няма, пайшлі дадому. І як пабеглі, як пабеглі.
- На тры мамы чатыры парсючкі. Ды... Відовішча не з вясёлых. Вельмі небяспечнае. Вядома, цікава вось так зняць зверанят-парсючкоў. Але страшна.
- У дзяцінстве сустрэлася з такім, толькі яшчэ і іклы былі сантыметраў па дзесяць. Я — у адзін бок, ён — у другі. Потым аказалася, што з майго боку былі кусты сцяной, вышэйшыя за мой рост… Увогуле не заўважыла іх. Добра сходзілі па грыбы.