BE RU EN

Трамп: Расія страціла кантроль над нафтаперапрацоўкай

  • 21.09.2026, 15:47

Прэзідэнт ЗША заявіў аб наступствах украінскіх удараў па НПЗ.

Расія страціла кантроль над уласнай нафтаперапрацоўкай пасля таго, як Украіна атакавала шмат НПЗ і некаторыя з іх былі выведзеныя з ладу.

Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на заяву амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа.

«Расія, на жаль, страціла кантроль над сваёй нафтаперапрацоўчай прамысловасцю праз вайну з Украінай. Значная колькасць іх нафтаперапрацоўчых заводаў была падарваная і, прынамсі, часова выведзеная з ладу», — адзначыў ён.

Трамп падкрэсліў, што «бяссэнсоўная і бясконцая» вайна з Украінай павінна быць спыненая.

«Увесь свет пакутуе, паколькі штомесяц гіне 25 000 чалавек, пераважна вайскоўцаў. Які сорам!», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Апошнія навіны