BE RU EN

В Украіне адбыўся моцны землятрус

  • 22.09.2026, 16:18

Сейсмолагі зафіксавалі вельмі няглыбокі агмен.

У Палтаўскай вобласці Украіны адбыўся землятрус магнітудай 4,2. Як паведамляе Галоўны цэнтр спецыяльнага кантролю краіны на сваім сайце, землятрус быў зарэгістраваны сёння, 22 верасня.

«Галоўным цэнтрам спецыяльнага кантролю зарэгістраваны землятрус у Мачухаўскай абшчыне Палтаўскага раёна Палтаўскай вобласці магнітудай 4,2 (па шкале Рыхтэра) на глыбіні 3 км», – гаворыцца ў паведамленні.

У ГЦСК таксама дадалі, што па класіфікацыі землятрусаў гэта адносіцца да «моцна ўмераных».

На сайце Цэнтра адзначаецца, што моцна ўмераны землятрус адчуваецца большасцю людзей як унутры памяшкання, так і пад адкрытым небам. Шмат хто, знаходзячыся ў будынку, пужаецца і выбягае на вуліцу. Некаторыя губляюць раўнавагу. Хатнія жывёлы таксама выбягаюць з памяшканняў.

У рэдкіх выпадках можа разбівацца пасуда і іншыя шкляныя вырабы, падаюць кнігі. Магчымыя зрухі цяжкай мэблі, чутны звон званоў. Акрамя таго, ідзе гаворка пра лёгкія і ўмераныя пашкоджанні ў некаторых тыпах збудаванняў.

У рэдкіх выпадках на сырых глебах магчымыя расколіны шырынёй да 1 сантыметра, а ў горных раёнах – асобныя выпадкі апоўзняў.

Апошнія навіны