Мядзведзі ўжо пад Мінскам: іх заўважылі каля аэрапорта
- 22.09.2026, 21:09
Беларусы ўсё часцей паведамляюць пра сустрэчы з мядзведзямі.
Беларусы ўсё часцей паведамляюць пра сустрэчы з мядзведзямі. Касалапых ужо заўважаюць паблізу Мінска, паведамляе smolevichi-24.by.
Як распавёў вядучы паляўнічы біёлаг Смалявіцкай гаспадаркі Аляксандр Янчэўскі, у раёне жыве каля 15 мядзведзяў. Паляванне на іх забаронена: там яны занесены ў Чырвоную кнігу. Касалапых ужо заўважылі каля некалькіх населеных пунктаў і аб’ектаў — у прыватнасці, каля Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».
Спецыяліст тлумачыць: мядзведзяў не стала больш, але людзі сустракаюць іх часцей, бо самі актыўней наведваюць лясы. Касалапыя баяцца чалавека, таму ў грыбны сезон часта пераходзяць з месца на месца.