Жыхар Гродна пагасціў у дзяўчыны, якая яму спадабалася, і забраў тры сумкі «сувеніраў»
- 23.09.2026, 18:25
Яна не ацаніла такой рамантыкі.
Жыхарка Мастоўскага раёна пазнаёмілася з мужчынам у інтэрнэце і запрасіла яго да сябе дадому. Праз некалькі дзён ён сышоў, захапіўшы тры сумкі з яе рэчамі і вопраткай сваякоў, расказалі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
39-гадовы жыхар Гродна некаторы час зносіўся з дзяўчынай анлайн, пасля чаго яны вырашылі сустрэцца. Мужчына прыехаў да яе дадому ў Мастоўскі раён і застаўся на некалькі дзён.
На трэці дзень, калі гаспадыня пайшла на працу, госць сабраў тры сумкі рэчаў і вынес іх з дому. Судзячы па міліцэйскіх фотаздымках, мужчына забраў вопратку, бытавыя драбязі і нават пакеты для смецця. Шкода перавысіла тысячу рублёў. Вярнуўшыся дадому, дзяўчына выявіла прапажу і звярнулася ў міліцыю.
«Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Мастоўскага РАУС затрымалі зламысніка, які патлумачыў, што рэчы яму спадабаліся», — паведамілі ў УУС.
У дачыненні да мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу па факце крадзяжу.