Аэрапорт Берліна прыпыніў працу з-за дрона
- 24.09.2026, 9:26
Інцыдэнт адбыўся на ўзлётна-пасадачнай паласе.
Цэнтральны аэрапорт Берліна ўвечары 23 верасня прыпыніў працу з-за з'яўлення невядомага дрона паблізу ўзлётнай паласы.
Пра гэта Bild паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.
Паводле звестак прэс-службы, інцыдэнт адбыўся а 20:00 на ўзлётна-пасадачнай паласе аэрапорта. Паветраная прастора над аэрапортам была закрытая з-за выяўлення дрона.
Праца аэрапорта была прыпыненая як мінімум на 45 хвілін. Некалькі рэйсаў былі накіраваныя ў Дрэздэн і Лейпцыг.
Прэс-сакратарка Федэральнай паліцыі паведаміла, што некалькі чалавек «заўважылі дрон у аэрапорце».
Кіраўніца аднаго з рэдакцыйных аддзелаў Bild Таня Мей стала сведкай здарэння.
«Я ляцела рэйсам Eurowings з Кёльна; рэйс затрымліваўся. Раптам заход на пасадку ў аэрапорце Берліна быў скасаваны, паколькі непасрэдна на нашым маршруце быў заўважаны дрон. Капітан паведаміў пра выяўленне дрона. Пасля ён зрабіў аблёт і прызямліўся, змяніўшы маршрут палёту», — сказала яна.