BE RU EN

У Беларусі з'явіцца марожанае з нечаканым смакам

  • 24.09.2026, 14:06

Першаапрэльскі жарт нечакана стаў рэальнасцю.

Брэнд марожанага і тварожных сыркоў Feelin будзе выпускаць фруктовы лёд са смакам халадніка. Навінку паказаў koko.by.

«Філін падняў крылы на самае святое! Чакаем замарожаны халаднік — тады давайце і халадзец на палачцы», — напісаў блогер.

Пра магчымы выпуск такога прадукту Feelin жартаваў 1 красавіка, але цяпер жарт стаў рэальнасцю. Раней брэнд выпусціў марожанае са смакам піва і салёных агуркоў.

Апошнія навіны