Лукашэнка «памілаваў» 15 асуджаных
- 24.09.2026, 18:08
Сярод іх — 13 палітвязняў.
Узурпатар Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб «памілаванні» 15 асуджаных. Сярод іх 13 чалавек, як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні, «былі асуджаныя за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці», то бок гаворка ідзе пра палітвязняў.
Большасць памілаваных — жанчыны: іх 10 чалавек.
Прозвішчы памілаваных не называюцца.