BE RU EN

Пенсіянерка стала найстарэйшай у свеце стрымеркай па гульні Fortnite

  • 24.09.2026, 18:57

Кэт Боўі ва ўзросце 78 гадоў трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Жыхарка шатландскага Абердзіна Кэт Боўі ва ўзросце 78 гадоў трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса як найстарэйшая жанчына, што стрыміць гульню Fortnite на платформе Twitch, — піша STV News.

У інтэрнэце яна вядомая пад нікам grumpygran1948. Гуляць у Fortnite жанчына пачала яшчэ ў 2017 годзе пасля таго, як убачыла гульню ў свайго 17-гадовага ўнука.

Спачатку Кэт гуляла на яго прыстаўцы, а пазней набыла ўласную і вырашыла паспрабаваць сябе ў стрымінгу. Унук сумняваўся, што хтосьці будзе глядзець бабуліны трансляцыі, але гэта толькі мацней яе матывавала. Цяпер у Боўі больш за 24 тысячы падпісчыкаў.

«Ён казаў, што ніхто не будзе глядзець. Цяпер у мяне больш за 24 тысячы падпісчыкаў, і ён пра гэта ўжо не ўспамінае», — пажартавала Кэт.

Па словах пенсіянеркі, яна гуляе ў Fortnite амаль штодня і цэніць не толькі сам працэс, але і зносіны з гледачамі. Жанчына таксама дадала, што ў дзяцінстве атрымлівала Кнігу рэкордаў Гінеса на Каляды і ніколі не думала, што калі-небудзь апынецца на яе старонках.

«Ніколі не дазваляйце нікому казаць, што вы занадта старыя. Пачаць гуляць ніколі не позна», — сказала яна.

Апошнія навіны