Трамп даў ацэнку знешнасці Сі Цзіньпіна і ягонай жонкі
- 24.09.2026, 19:05
Заява прэзідэнта ЗША прагучала на фоне навінаў пра нездавальняльны стан здароўя кітайскага лідара.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля сустрэчы з лідарам Кітая Сі Цзіньпінам у сацыяльнай сетцы Truth Social напісаў пост, у якім ацаніў знешні выгляд апошняга, а таксама першай лэдзі Кітая.
«Учора я сустрэўся з прэзідэнтам Сі каля самалёта (у аэрапорце!), і ён выглядае моцным, энергічным і падцягнутым – лепш, чым калі-небудзь. А спадарыня Сі, вядома ж, цудоўная!» — адзначыў Трамп.
Заява Трампа прагучала на фоне навінаў пра нездавальняльны стан здароўя кітайскага лідара. У рамках саміту БРІКС, які праходзіў 12–13 верасня ў Нью-Дэлі, Сі Цзіньпін не прыняў удзелу ў гала-вячэры лідараў, сярод якіх быў Уладзімір Пуцін. WSJ пісала, што пасля гэтага ў сацсетках з’явіліся чуткі пра цяжкую хваробу і непрытомнасць лідара Кітая, але Міністэрства замежных спраў Індыі абвергла гэтыя паведамленні як фэйкавыя, а агенцтва Press Trust of India паведаміла, спасылаючыся на крыніцы, што ён проста вярнуўся ў свой нумар у гатэлі, каб адпачыць. У той жа час крыніцы WSJ настойвалі, што Сі Цзіньпіну было дрэнна ў той вечар.