BE RU EN

ААЭ абвясцілі пра спыненне паветраных зносін з Іранам

  • 24.09.2026, 19:22

Услед за Азербайджанам і Грузіяй.

Галоўнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ААЭ абвясціла пра спыненне паветраных зносін з Іранам з 24 верасня і да асаблівага распараджэння. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва UAE Barq.

Рашэнне прынята ў сувязі з уведзенай ЗША забаронай іранскім авіякампаніям ажыццяўляць міжнародныя рэйсы. Пасля гэтага пра спыненне паветраных зносін з Іранам абвясцілі некалькі краін, уключаючы Азербайджан і Грузію.

Яшчэ да афіцыйнай заявы ўладаў ААЭ іранскія СМІ паведамлялі, што палёты ў аэрапорты Ірана спынілі многія авіякампаніі Турцыі, ААЭ, Еўропы і некалькіх арабскіх краін.

Апошнія навіны