Украіна дамовілася пра новы пакет ракет для Patriot
- 24.09.2026, 20:31
Пра гэта паведаміў Уладзімір Зяленскі.
Украіна дасягнула дамоўленасці пра новы пакет ракет для зенітна-ракетных комплексаў Patriot.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскай грамады ў ЗША.
«Мы сёння дамовіліся, не буду казаць з кім, пра пакет ракет для сістэм Patriot. Гэта важнае рашэнне», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.