Гарыць НПЗ у Пермі: падрабязнасці
- 25.09.2026, 11:22
Лютуе маштабны пажар.
Раніцай 25 верасня беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Пермі (РФ). Пасля ўдару на тэрыторыі прадпрыемства разгарэўся маштабны пажар.
Пра гэта паведамляе censor.net са спасылкай на расійскія Telegram-каналы і OSINT-супольнасці.
Паводле папярэдніх звестак, у выніку атакі на прадпрыемстве была пашкоджаная ўстаноўка АВТ-5.
Расійскія ўлады не каментавалі атаку і не паведамлялі пра наступствы.
Адзначаецца, што мясцовыя жыхары паведамляюць пра маштабны пажар на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода.