Лукашэнка заклікаў «мужыкоў» спяшацца
- 25.09.2026, 11:56
У дыктатара напружаны перыяд.
Дыктатар Аляксандр Лукашэнка даручыў узмацніць нарыхтоўку лесу 25 верасня падчас наведвання ТАА «АМКОДОР-ЛЕСМАШ» у Лагойскім раёне Мінскай вобласці.
«Мужыкі, трэба спяшацца. Трэба спяшацца, трэба рабіць хутчэй. Ні ў якім разе не паслабляцца. Такога складанага, напружанага, але выгаднага для нас перыяду ў гісторыі Беларусі больш не будзе», — заявіў Лукашэнка.
Ён даручыў «прыкласці максімум намаганняў, каб хутчэй за ўсіх астатніх заняць свабодныя рынкі», перадае прэс-служба дыктатара.