У Расіі гаруць адразу два НПЗ пасля удараў Украіны
- 25.09.2026, 14:04
Генеральны штаб ЗСУ паведаміў падрабязнасці.
Сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па двух расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах і радыёлакацыйных станцыях ворага на працягу 24 верасня і ў ноч на 25 верасня.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб ЗСУ.
Украінскія абаронцы паразілі НПЗ «Лукойл-Пермнефтеоргсинтез», размешчаны ў горадзе Перм. На тэрыторыі аб’екта зафіксаваны пажар.
Магутнасць перапрацоўкі прадпрыемства складае прыблізна 13 мільёнаў тон нафты ў год. Завод выпускае паліва і іншыя нафтапрадукты, а таксама актыўна задзейнічаны ў забеспячэнні патрэбаў Узброеных сіл РФ гаруча-змазачнымі матэрыяламі.
Акрамя таго, Сілы абароны атакавалі «Навашахцінскі» НПЗ у Растоўскай вобласці, дзе пасля трапленняў таксама ўспыхнуў пажар.
Магутнасць перапрацоўкі гэтага прадпрыемства складае каля 7,5 мільёна тон нафты ў год. Ён з’яўляецца адным з важных пастаўшчыкоў нафтапрадуктаў на поўдні РФ і ўдзельнічае ў забеспячэнні расійскай арміі.
Акрамя таго, у раёне Навашахцінска ўкраінскія вайскоўцы паразілі дзве варожыя радыёлакацыйныя станцыі. Ідзе гаворка пра сістэмы 64Л6 «Гамма-С1» і 39Н6 «Каста-2Е2».
«Праца па ключавых ваенных і інфраструктурных цэлях расійскага агрэсара працягваецца», — падкрэсліў Генштаб ЗСУ.