BE RU EN

У Маскве затрымалі палітолага і эксперта па «выбарах» Кынева

  • 25.09.2026, 15:13

Ён сцвярджаў, што без агрэсіўнай «падмалёўкі» яўка на галасаванне склала б прыкладна 40%.

У Маскве затрымалі эксперта па расійскіх выбарах і рэгіянальнай палітыцы Аляксандра Кынева. Яго абвінавацілі ў незаконнай вытворчасці, збыце або перасылцы наркотыкаў у буйным памеры (пункт «г» часткі 4 артыкула 228.1 КК), паведамляе «Медыязона». Пакаранне па дадзеным складзе прадугледжвае ад 10 да 20 гадоў пазбаўлення волі. Пяроўскі раённы суд Масквы накіраваў Кынева ў СІЗА.

Палітолаг актыўна каментаваў выбары ў Дзярждуму, што прайшлі 18–20 верасня. Ён сцвярджаў, што без агрэсіўнай «падмалёўкі» яўка на галасаванне склала б прыкладна 40%, а вынік «Адзінай Расіі» — не больш за 35%. Паводле яго ацэнкі, гэта «была самая несправядлівая і зарэгуляваная думская кампанія». Раней Кынеў выкладаў у Вышэйшай школе эканомікі (ВШЭ). У лютым 2026 года Мінюст абвясціў яго «замежным агентам».

Апошнія навіны