BE RU EN

Названыя 10 найбольш зручных для шпацыраў гарадоў у свеце

  • 25.09.2026, 15:47

Шэсць з іх знаходзяцца ў Еўропе.

Шэсць з 10 найбольш зручных для шпацыраў гарадоў у свеце знаходзяцца ў Еўропе, высветліў сэрвіс па пошуку і браніраванні падарожжаў Skyscanner. Ён склаў рэйтынг населеных пунктаў, папулярнасць якіх расце, але яны яшчэ не сталі самымі вядомымі турыстычнымі напрамкамі.

Кожны горад ацэньвалі па 14 паказчыках. Сярод іх — адлегласць паміж галоўнымі славутасцямі, колькасць пешаходных маршрутаў, сярэдняя вышыня над узроўнем мора, якасць паветра і ўзровень бяспекі. Акрамя таго, пры складанні індэкса ўлічвалі шчыльнасць насельніцтва, колькасць пешаходных маршрутаў у самым горадзе і яго наваколлі, а таксама лік славутасцяў.

У першую дзясятку ўвайшлі японскія Хірасіма і Нагасакі, турэцкая Бурса і канадская Вікторыя. Астатнія шэсць месцаў занялі еўрапейскія гарады.

Топ-10 гарадоў для шпацыраў:

1. Кардова, Іспанія

2. Нагасакі, Японія

3. Хірасіма, Японія

4. Рэджа-ды-Калабрыя, Італія

5. Монтэ-Карла, Манака

6. Тарту, Эстонія

7. Бурса, Турцыя

8. Бальцана, Італія

9. Сараева, Боснія і Герцагавіна

10. Вікторыя, Брытанская Калумбія, Канада

Апошнія навіны